Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі на адмысловай прэс-канферэнцыі абвясціў новыя меры бяспекі, якія будуць дзейнічаць у краіне ў сувязі з пачаткам другой хвалі каранавіруса. Міністр сказаў, што дзяржаўны апарат прыме больш жорсткія меры, каб пазбегнуць распаўсюду “смяротнай пагрозы”:
- Без маскі могуць хадзіць толькі тыя, хто мае адпаведнае пасведчанне ад лекара, што яны не могуць насіць маскі. Кожны, хто не дастасуецца да новых мераў і не будзе мець адпаведных дакументаў, будзе строга пакараны ў сувязі з палітыкай “Нуль талерантнасці”.
Зараз абавязак насіць маскі будзе ўведзены не толькі ў “чырвоных”, але і ў “жоўтых зонах”. Дадаткова ўводзяцца больш жорсткія ліміты колькасці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў, наведвальнікаў кіно, спартзалаў і касцёлаў.
IAR/аев